Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партугалія: апазыцыя выйграе выбары


У Партугаліі на нядзельных датэрміновых парлямэнцкіх выбарах перамогу здабываюць апазыцыйныя сацыял-дэмакраты. Паводле папярэдніх зьвестак, яны атрымалі ад 37-і да 42-х працэнтаў галасоў.

Кіроўчая Сацыялістычная партыя прэм’ер-міністра Жазэ Сакратыша прайграе, набіраючы ад 25-і да 30-і працэнтаў галасоў.

Згодна зь першымі прагнозамі, калі сацыял-дэмакраты ўступяць у кааліцыю з правай Народнай партыяй, якая займае трэцяе месца, яны здабудуць большасьць у парлямэнце і магчымасьць сфармаваць урад.
XS
SM
MD
LG