Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“20 забітых на Галянскіх вышынях”


Дваццаць чалавек, паводле апошніх паведамленьняў сырыйскай тэлевізіі, загінулі сёньня ў сутыкненьнях на мяжы паміж Ізраілем і Сырыяй, звыш 200 людзей параненыя.

Ізраільскія вайскоўцы пацьвердзілі, што адкрывалі ў раёне Галянскіх вышыняў агонь па групе прапалестынскіх дэманстрантаў, якія паспрабавалі былі прарвацца на тэрыторыю Ізраілю. Тэль-Авіў вінаваціць Дамаск у падбухторваньні да сутыкненьняў, мэтаю якіх – забраць увагу сусьветнай супольнасьці ад жорсткага здушэньня дэманстрацыяў у самой Сырыі.

Сёньня – чарговая гадавіна пачатку Шасьцідзённай вайны на Блізкім Усходзе у 1967 годзе, у выніку якой Ізраіль, разьбіўшы войскі арабскай кааліцыі, захапіў Галянскія вышыні, Усходні Ерусалім, Заходні бераг Ярдану і сэктар Газы.
XS
SM
MD
LG