Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Македоніі ідуць парлямэнцкія выбары


Галасаваньне на выбарах у Македоніі

Галасаваньне на выбарах у Македоніі

У Македоніі сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары, у ходзе якіх маюць быць абраныя 123 дэпутаты. Асноўнымі прэтэндэнтамі на дэпутацкія крэслы лічацца кіроўчая кааліцыя на чале з прэм’ер-міністрам Ніколам Груеўскім, у якую ўваходзяць 24 партыі, і Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі, ачольваны Бранкам Црвянкоўскім.

Паводле дзяржаўнай выбарчай камісіі, у ходзе галасаваньня не адзначаны сур’ёзныя парушэньні. За выбарамі ў Македоніі сочаць блізка 3500 мясцовых і 330 міжнародных назіральнікаў.

Папярэднія вынікі галасаваньня, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG