Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: узброеныя сутычкі на поўначы


У паўночнасырыйскім горадзе Джыср-аш-Шугур з суботы ахвярамі ўзброеных сутычак сталі 25 чалавек, у тым ліку 6 паліцыянтаў.

Паводле зьвестак базаванай у Лёндане групы сырыйскіх праваабаронцаў, улады працягваюць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, што дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Сырыйскія ўлады ў сваю чаргу падкрэсьліваюць, што ў Джыср-аш-Шугуры была прадухіленая спроба захопу ўрадавых аб’ектаў “узброенымі групамі тэрарыстаў”.

Зь сярэдзіны сакавіка – часу пачатку масавых пратэстаў у Сырыі – былі забітыя звыш 1100 удзельнікаў пратэстаў, а ня менш як 10 тысяч людзей былі арыштаваныя.
XS
SM
MD
LG