Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: 14 ахвяраў на Галянскіх вышынях


Чатырнаццаць чалавек, паводле зьвестак сырыйскіх мэдыяў, загінулі сёньня ў сутыкненьнях на мяжы паміж Ізраілем і Сырыяй, звыш 200 людзей параненыя.

Ізраільскія вайскоўцы пацьвердзілі, што адкрывалі ў раёне Галянскіх вышыняў агонь па групе прапалестынскіх дэманстрантаў, якія паспрабавалі былі прарвацца на тэрыторыю Ізраілю.

Вайскоўцы, аднак, не пацьвердзілі зьвестак аб забітых і параненых у часе сутыкненьняў.

Сёньня – чарговая гадавіна пачатку Шасьцідзённай вайны на Блізкім Усходзе у 1967 годзе, у ходзе якой Ізраіль захапіў і Галянскія вышыні, якія Сырыя дасюль лічыць за сваю тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG