Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа адслужыў імшу ў Заграбе


Бэнэдыкт XVI у Заграбе
Бэнэдыкт XVI у Заграбе
Папа рымскі Бэнэдыкт XVI падчас візыту ў Харватыю правёў імшу пад голым небам на тэрыторыі гіпадрому ў Заграбе.

У сваім выступе перад дзясяткамі тысяч вернікаў пантыфік казаў пра канечную патрэбу захаваньня традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў у Эўропе, аб тым, каб маладыя людзі не баяліся браць шлюбы і гадаваць дзяцей.

Прыбыўшы ў суботу ў Харватыю з двухдзённым візытам, Бэнэдыкт XVI заявіў аб падтрымцы імкненьня гэтай краіны, амаль 90 працэнтаў жыхарства якой складаюць каталікі, уступіць у Эўразьвяз. Паводле пантыфіка, эўрапейцы маюць патрэбу ў напамінку пра свае хрысьціянскія карані.
XS
SM
MD
LG