Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьлічвае падпісаць пагадненьне аб крэдыце зь Міжнародным валютным фондам восеньню гэтага году, паведаміў журналістам 4 чэрвеня ў Кіеве міністар фінансаў Андрэй Харкавец, перадае БелаПАН.

"Мы разьлічваем восеньню выйсьці на падпісаньне дакумэнтаў", — сказаў Харкавец. Паводле яго слоў, "крэдыт ад МВФ патрэбны".

Андрэй Харкавец
"Патрэбы будуць ацэненыя па выніках працы місіі, сёньня складана гаварыць", — сказаў міністар, адказваючы на пытаньне пра аб'ёмы і парамэтры крэдыту, паведамляе РІА Новости.

Гаворачы аб макраэканамічных умовах выдзяленьня крэдыту МВФ, Харкавец адзначыў: "Мы зыходзім з таго, што праграма, якую мы падпісалі з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, настолькі комплексная, што яна павінна задаволіць МВФ".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG