Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сілы НАТО нанесьлі новыя паветраныя ўдары па Трыпалі і яго прымесьці


У Лібіі сёньня сілы НАТО нанесьлі сэрыю паветраных удараў па аб'ектах у сталіцы краіны Трыпалі і яе ўсходнім прымесьці.

Як паведамляе France-Presse, мінулай ночы ў Трыпалі здарыліся чатыры выбухі. Паводле відавочцаў, выбухі даносіліся з боку прымесьця Таджура.

Напярэдадні міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Ўільям Гэйг сустрэўся зь лідэрамі лібійскіх паўстанцаў. Гэйг выказаў падтрымку апазыцыйнай Нацыянальнай пераходнай радзе і заявіў пра неабходнасьць адмовы ад улады лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

У суботу кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што паветраная апэрацыя НАТО ў Лібіі паступова "спаўзае" да наземнай.
XS
SM
MD
LG