Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ганконгу арыштаваныя 53 чалавекі


У Ганконгу сёньня былі арыштаваныя 53 удзельнікі несанкцыянаванай дэманстрацыі, якая адбылася пасьля акцыі, прысьвечанай 22-й гадавіне падзеяў на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне.

Паведамляецца, што арыштаваныя пратэставалі супраць затрыманьня людзей, якія патрабуюць вызваленьня кітайскага мастака Ай Вэйвэя, вядомага крытыкай кітайскіх уладаў. Яны былі сярод удзельнікаў шэсьця, распачатага пасьля акцыі, прысьвечанай памяці ахвяр трагедыі 22-гадовай даўніны.

4 чэрвеня 1989 году на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне падчас разгону дэманстрацыі прыхільнікаў дэмакратызацыі загінулі некалькі сотняў чалавек.
XS
SM
MD
LG