Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Плошча прыродных пажараў у Сібіры за суткі павялічылася


Плошча прыродных пажараў у Сібіры за суткі павялічылася з 22-х да 26-ці тысяч гектараў.

Як паведамілі сёньня ў МНС Расеі, на тэрыторыі фэдэральнай акругі зарэгістравана 137 агмянёў, зь іх 12 буйныя. Найбольш складаная сытуацыя ў Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласьці.

Паводле зьвестак ведамства, пагрозы распаўсюду агню на населеныя пункты няма. Асноўная прычына ўзьнікненьня ўзгараньняў – парушэньне пажарнай бясьпекі ў лясах мясцовымі жыхарамі.
XS
SM
MD
LG