Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацярпелых ад выбухаў ва Ўдмуртыі дасягнула 91


Колькасьць тых, хто зьвярнуўся па мэдычную дапамогу пасьля выбухаў на складзе боепрыпасаў ва Ўдмуртыі дасягнула 91, -- паведамілі ў МНС Расеі. 37 пацярпелых застаюцца ў бальніцах.

У суботу ў свае дамы вярнуліся амаль усе эвакуяваныя з-за пажару і выбухаў жыхары -- акрамя 400 дзяцей. МНС разьлічвае ў нядзелю цалкам патушыць пажар. Ідзе абсьледаваньне мясцовасьці -- з мэтай выяўленьня неразарваных снарадаў. Сапёры знайшлі на тэрыторыі паблізу складоў больш за 700 выбухованебясьпечных прадметаў.

Пажар на вайсковых складах каля пасёлка Пугачова ўзьнік у ноч на пятніцу. Сталі выбухаць снарады. Ва Ўдмуртыі і суседнім Татарстане былі эвакуяваныя каля 28 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG