Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галівудзкія зоркі прыбываюць у Тбілісі на палітычны фільм


Шэран Стоўн і Ўладзімер Пуцін у Пецярбурзе, 11 сьнежня, 2011
Шэран Стоўн і Ўладзімер Пуцін у Пецярбурзе, 11 сьнежня, 2011
Зорка Галівуду, акторка Шэран Стоўн прыбыла ў суботу ў Тбілісі, каб узяць удзел у прэм'еры фільма рэжысэра Рэні Гарліна "Пяць дзён у жніўні" аб расейска-грузінскай вайне 2008 году, паведамляе "Бі-бі-сі".

Як паведамляе грузінскае тэлебачаньне, знакамітасьць сама выказала жаданьне паехаць на прэм'еру карціны. Сама Стоўн устрымалася ад камэнтароў для прэсы.

Чакаецца таксама, што на прэм'еру прыбудуць рэжысэр кінастужкі і выканаўцы галоўных роляў – Эндзі Гарсія, Вэл Кілмэр і іншыя.
XS
SM
MD
LG