Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна асьцерагаецца крызісу паводле беларускай мадэлі


Адмоўнае гандлёвае сальда Ўкраіны штогод павялічваецца і ў пэрспэктыве можа стаць істотнай рызыкай для стабільнасьці нацыянальнай валюты. Такую асьцярогу выказаў сёньня прэзыдэнт Асацыяцыі ўкраінскіх банкаў Аляксандар Суганяка.

Пры гэтым ён зазначыў, што неадкладнай небясьпекі няма, бо золатавалютныя рэзэрвы краіны складаюць 40 мільярдаў даляраў, што дазваляе Нацыянальнаму банку трымаць сытуацыю пад кантролем.

Адмоўнае гандлёвае сальда Ўкраіны за першы квартал сёлета склала больш за 1,2 мільярда даляраў.

Для параўнаньня, адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі за аналягічны пэрыяд было ўдвая большае, золатавалютныя рэзэрвы – ў 10 разоў меншыя.
XS
SM
MD
LG