Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніжаецца заражэньне бактэрыяй E.coli


Калёнія бактэрыі E. coli

Калёнія бактэрыі E. coli

У Эўропе стабілізуецца сытуацыя з распаўсюдам новага штаму бактэрыі E.coli, які стаў прычынай сьмерці з пачатку траўня 18 чалавек.

Пра гэта заявілі прадстаўнікі кіраўніцтва Эўразьвязу, адзначыўшы, што, нягледзячы на 200 новых выпадкаў заражэньня E.coli ў першыя дні чэрвеня, узровень захворваньня паступова зьніжаецца.

Усяго на сёньня сьмяротна небясьпечным штамам заразіліся больш за 1800 чалавек, у асноўным у Нямеччыне, дзе ў шпіталях абвешчаны збор донарскай крыві для пераліваньня пацыентам, якія знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Крыніца заражэньня да гэтага часу не ўсталяваны. Захоўваецца рэкамэндацыя па магчымасьці пазьбягаць ўжываньня ў ежу сьвежай гародніны.
XS
SM
MD
LG