Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія праваабаронцы заклікаюць зьвязаць крэдыт з выкананьнем правоў чалавека ў Беларусі


Напярэдадні разгляду пытаньня пра ўзычэньне крэдыту Рэспубліцы Беларусь з сродкаў Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС расейскія праваабарончыя арганізацыі — удзельнікі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступілі з зваротам да прэзыдэнта і прэм’ер-міністра Расеі з заклікам павязаць вылучэньне гэтага крэдыту з вырашэньнем праблемаў з выкананьнем правоў чалавека ў краіне.

«Калі ў Беларусі ня зьменяцца прынцыпы адносінаў улады і грамадзтва і не адновіцца вяршэнства права, то крызіс ня ўдасца пераадолець, грошы хутка скончацца, і ніякіх займаў ня хопіць», — гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы перакананыя, што вылучэньне крэдыту — гэта ня толькі спосаб палегчыць сёньняшняе эканамічнае становішча людзей, але і магчымасьць дамагчыся ад уладаў Беларусі сыстэмных зьменаў, якія маглі б стаць падмуркам для пераменаў і выхаду краіны з крызісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG