Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты лідэр пакістанскіх ісламістаў


Выбух у Мумбаі ў лістападзе 2008

Выбух у Мумбаі ў лістападзе 2008

У пакістанскай правінцыі Паўднёвы Вазырыстан пры абстрэле з амэрыканскага беспілётнага самалёта сёньня ўначы быў забіты адзін з лідэраў пакістанскіх тэрарыстаў Ільяс Кашміры.

Інфармацыю аб яго сьмерці афіцыйна пацьвердзіў прадстаўнік спэцслужбаў Пакістана.

Ільяс Кашміры ўзначальваў экстрэмісцкую групу "Харкатул Джыхад аль-Іслам", шчыльна зьвязаную з "Аль-Каідай". Ён лічыцца арганізатарам некалькіх буйных тэрактаў у Аўганістане, Індыі і Пакістане. Яго імя некалькі разоў згадвалася ў якасьці магчымага пераемніка Усамы бін Ладэна. Улады ЗША адшуквалі Кашмір як асабліва небясьпечнага тэрарыста. За інфармацыю аб ім было прапанавана 5 мільёнаў даляраў.

У Пакістане групу Кашміры лічаць адказнай за напад на ваенную базу ў Карачы 22 траўня. Індыя абвінавачвала Кашыміры ў датычнасьці да тэрарыстычнага нападу ў Мумбаі ў лістападзе 2008 году, ў выніку якога загінулі 160 чалавек.
XS
SM
MD
LG