Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс крытыкуе Абаму за вайну ў Лібіі


Будынак Кангрэсу ЗША

Будынак Кангрэсу ЗША

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША скрытыкавала прэзыдэнта Барака Абаму за тое, што ўзброеныя сілы ЗША ўзялі ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Лібіі без ухвалы кангрэсу. Праўда, не прайшла рэзалюцыя, якая патрабавала неадкладна пакласьці канец амэрыканскаму ўдзелу ў гэтай апэрацыі. Яе падтрымалі 148 кангрэсмэнаў (87 рэспубліканцаў і 61 дэмакрат), супраць прагаласавалі 265 парлямэнтароў.

Была прынятая рэзалюцыя, якая асуджае прэзыдэнта за няздольнасьць даць пераканаўчыя абгрунтаваньні ваеннай місіі ў Лібіі. Рэзалюцыя патрабуе ад кіраўнікі дзяржавы на працягу двух тыдняў патлумачыць мэты апэрацыі, яе кошт і ўплыў на вядзеньне дзьвюх іншых войнаў у Іраку і Аўганістане.
XS
SM
MD
LG