Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу адзначаюць гадавіну Цяньаньмынь


Адзначэньне 20-й гадавіны плошчы Цяньаньмынь у Ганконгу

Адзначэньне 20-й гадавіны плошчы Цяньаньмынь у Ганконгу

Дэмакратычныя арганізацыі Ганконгу адзначаюць 22-ю гадавіну падаўленьня пратэстаў на плошчы Цяньаньмынь у Пэкіне. Арганізатары акцыі ў парку Вікторыі ў Ганконгу спадзяюцца, што ў сёньняшняй акцыі памяці возьмуць удзел 150 тысяч чалавек.

Сотні, а магчыма і тысячы чалавек, былі забітыя, калі кітайскія ўлады ў ноч з 3 на 4 чэрвеня 1989 году кінулі танкі і салдатаў, каб ачысьціць плошчу Цяньаньмынь, на якой два месяцы працягваліся масавыя пратэсты.

Ганконг, былая брытанская калёнія, быў вернуты пад юрысдыкцыю КНР у 1997 годзе, аднак у ім захаваліся пэўныя грамадзянскія правы, ў тым ліку і права на публічны пратэст, якія адсутнічаюць у Кітаі.
XS
SM
MD
LG