Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША пра перамовы з талібамі


міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс
міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс
Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс заявіў сёньня, што ваенны ціск на рух "Талібан" у Аўганістане можа даць рэальныя магчымасьці мірных перамоваў. Паводле яго такія перамовы могуць пачацца пасьля таго, як лідэры талібаў зразумеюць, што ў іх няма шанцаў на ваенную перамогу над ЗША.

Гейтс заявіў, што талібы павінны спыніць свае сувязі з "Аль-Каідай" і здаць усю зброю, калі яны жадаюць палітычную будучыню ў Аўганістане.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вызначыў ліпень 2011 года, як дату пачатку вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану. Напрыканцы 2014 году ЗША і НАТА павінны перадаць адказнасьць за бясьпеку ў краіне аўганскім уладам.
XS
SM
MD
LG