Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: паранены прэзыдэнт выступіў па радыё


Хашэды ў Сане

Хашэды ў Сане

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех, паранены сёньня пры абстрэле паўстанцамі яго палацу ў Сане, выступіў з радыёзваротам да народу.

Салех зьвінаваціў у нападзе "незаконныя банды" некалькіх узбунтаваных плямён, перадусім – хашэдаў.

Прэзыдэнт заявіў, што пры абстрэле загінулі 7 чалавек, былі параненыя некалькі высокапастаўленых урадоўцаў. Сам ён – паводле яго слоў – адчувае сябе добра.

Раней у пятніцу ў Сане ўрадавыя войскі адкрылі агонь па ўдзельніках дэманстрацыі, якія патрабавалі адстаўкі Салеха, які кіруе краінай ужо 33 гады.

За час антыўрадавых выступаў, якія пачаліся ў Емэне ў студзені, у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі ўжо 350 чалавек.
XS
SM
MD
LG