Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Андрэем Пачобутам прызначаны на 14 чэрвеня


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Пра гэта Эўрарадыё паведаміла жонка журналіста Аксана Пачобут. Паседжаньне пачнецца а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Горадні. Судзьдзя — Віталь Ляцко.

Журналіста Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго. За гэта Пачобуту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы. Амаль два месяцы ён знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА.
XS
SM
MD
LG