Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: 44 забітыя дэманстранты


Пратэсты ў Сырыі, 30 чэрвеня, 2011

Пратэсты ў Сырыі, 30 чэрвеня, 2011

У Сырыі пры разгоне апазыцыйнай акцыі ў горадзе Хама сёньня былі забітыя прынамсі 44 чалавекі.

Паліцэйскія адкрылі агонь па ўдзельніках шэсьця, у якім бралі ўдзел каля 50 тысяч чалавек.

Улады ўжылі сілу таксама супраць дэманстрантаў у горадзе Джасэм і прымесьці Дамаску, дзе мітынгавалі каля дзьвюх тысяч чалавек.

Сёньняшнія пратэсты былі арганізаваныя ў памяць аб дзецях, што загінулі пры разгонах антыўрадавых выступаў, якія пачаліся ў сярэдзіне сакавіка. За апошнія месяцы ў Сырыі загінула 51 дзіця.
XS
SM
MD
LG