Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Дождж малаверагодны, будзе па-летняму горача, +25-30, на паўднёвым захадзе да +32.


Не праходзьце міма


У Менску, у кнігарні "ЛогвінаЎ" аб 11 гадзіне – прэзэнтацыя грамадзкага вэб-архіву «Вытокі», сумеснай ініцыятывы праваабаронцаў зь «Вясны” і іншых недзяржаўных арганізацыяў.

Там, дзе нас няма


У Нью Ёрку павінен пачацца суд над былым прэзыдэнтам МВФ Строс Канам па абвінавачаньні ў згвалтаваньні пакаёўкі гатэлю.

Таксама ў гэты дзень


1833 – пачалося будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці.
1910 – выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа “Песьні жальбы”.
1950 – нарадзіўся беларускі драматург Аляксей Дудараў.
1993 – у Менску прайшоў Першы зьезд беларусаў сьвету.
1997 – Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Савудаўскай Арабіяй.

Ёсьць нагода


Дзень журналіста ва Ўкраіне.
Дзень заснаваньня Аўстраліі.

Мінус 365


Гарадок: міліцыя шукае, хто разьвесіў плякаты кампаніі “Гавары праўду!”


Цытата на памяць


Патрэба ў больш высокім узроўні фінансавай стабільнасьці ня можа быць больш задаволеная валютай адной краіны.

Строс Кан наконт даляра ў 2009 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG