Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Бюро дырэктараў Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа абвясьціла аб прызначэньні новага кіраўніка Радыё. Ім стаў 56-гадовы Стывэн Корн, былы член кіраўніцтва амэрыканскай кампаніі CNN.

Як было адзначана на цырымоніі прызначэньня, Стывэн Корн мае калясальны досьвед працы ў мэдыях, сярод якіх, акрамя CNN, нямецкі тэлеканал n-tv, гішпанскі інфармацыйны радыёканал, амэрыканская кампанія TBS, газэта Daily Report. Юрыст паводле адукацыі, Корн таксама працаваў адвакатам на грамадзянскіх судовых працэсах, якія датычылі дзейнасьці мэдыяў.

Папярэдні кіраўнік Радыё Джэфры Гедмін закончыў сваю працу сёлета ў лютым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG