Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваньні: 25 літраў для легкавіка, 100 — для грузавіка


У рэдакцыю «Нашай Нівы» патрапіла копія ліста «Пра абмежаваньні продажу нафтапрадуктаў на АЗС», разасланага сёньня кіраўніцтвам РУП ВА «Беларуснафта» па ўсіх філіялах.

У ім патрабуецца з 3 чэрвеня 2011 году, «у сувязі з надзвычай нізкімі рэшткамі нафтапрадуктаў на складах захоўваньня», увесьці абмежаваньні на продаж паліва за наяўны разьлік. Тое, што нафтапрадуктаў засталося мала, тлумачыцца «ажыятажным попытам насельніцтва».

Нормы ўсталёўваюцца наступныя: 25 літраў паліва ў бак для легкавіка і 100 літраў — для грузавіка.

У лісьце, падпісаным намесьнікам гендырэктара «Белнафтахіму» С.Каморнікавым, даецца ўказаньне праінструктаваць пэрсанал АЗС «пра карэктную працу з пакупнікамі і папярэджаньне канфліктных сытуацыяў» і даецца парада «праводзіць тлумачальную працу з кліентамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG