Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гразнова: «Гэта быў першы мэсыдж, а потым будуць больш цьвярозыя выказваньні»


Гразнова: «Гэта быў першы мэсыдж, а потым будуць больш цьвярозыя выказваньні»
Гразнова: «Гэта быў першы мэсыдж, а потым будуць больш цьвярозыя выказваньні»
Людміла Гразнова, старшыня зарэгістраванага ў Вільні «Праваабарончага альянсу», так пракамэнтавала выказваньні Лукашэнкі наконт таго, што судовыя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў прайшлі ў поўнай адпаведнасьці з законам:

«Можна зразумець прэзыдэнта, які быў не ўбаку ад гэтых судовых працэсаў. І зараз трэба неяк „мікшыраваць“ іх вынікі. Вядома, гэта быў першы такі „мэсыдж“ на адрас заходніх краінаў і Міжнароднага валютнага фонду: маўляў, глядзіце, мы ўсё зрабілі згодна з законам, людзі асуджаныя справядліва. І тут ня трэба таргавацца — давайце нам крэдыты. Але ж я мяркую, што гэта быў першы мэсыдж, а потым будуць больш цьвярозыя выказваньні і больш рэальныя крокі. Усё адно пойдзе працэс адлігі і будзе разгортвацца дыялёг. Такі, на маю думку, магчымы варыянт. Калі, вядома, зноў ня прыйдзе Расея са „сподачкам з блакітным беражком“».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG