Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Зьмітра Вуса Ўладзімер Сазанчук распавёў БелаПАН, што ён падрыхтаваў скаргу на вырак Ленінскага суду Менску свайму падабароннаму, які самастойна накіруе дакумэнт у Менскі гарадзкі суд. Зрабіць гэта Зьміцер Вус павінен да 10 чэрвеня, паведаміў Уладзімір Сазанчук.

Сваю касацыйную скаргу ў суд другой інстанцыі, якім зьяўляецца Менгарсуд, адвакат мае намер накіраваць заказным лістом 5 чэрвеня. Тэрмін абскарджаньня прысуду мінае менавіта ў гэты дзень.

Сазанчук распавёў, што цяпер Зьміцер Вус знаходзіцца ў СІЗА № 1 ГУУС на вуліцы Валадарскага, "трымаецца, настрой добры, гуляе ў шахматы, на ўмовы ўтрыманьня ня скардзіцца". "Малайчына", -- канстатаваў адвакат.

26 траўня суд Ленінскага раёну Менску вынес прысуд, якім прызнаў былога кандыдата ў прэзыдэнты прадпрымальніка Зьмітра Вуса вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня 2010 году. Ён асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
XS
SM
MD
LG