Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі 17 чалавек


У ірацкім горадзе Тыкрыт, на поўначы краіны, падчас выбуху побач з мячэцьцю загінулі найменей 17 чалавек, звыш за 50 параненыя.

Тэракт адбыўся пасьля завяршэньня малітвы. Сярод пацярпелых - высокі супрацоўнік службаў бясьпекі, дэпутат ірацкага парлямэнту і два прадстаўнікі рэгіянальнай рады правінцыі Салах-эд-Дзін.

Мячэць, у якой адбыўся выбух, часта наведваюць мясцовыя чыноўнікі.
XS
SM
MD
LG