Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы емэнцаў сабраліся на пахаваньне апазыцыянэраў


Разгон дэманстрацыі ў Емэне 1чэрвеня

Разгон дэманстрацыі ў Емэне 1чэрвеня

У сталіцы Емэну Сане некалькі тысяч чалавек узялі сёньня ўдзел у пахаваньні 50 прыхільнікаў ўплывовага старэйшыны аднаго з плямёнаў - Шэйха Садыка аль Ахмэда, якія былі забітыя напярэдадні ў вулічных баях зь сіламі прэзыдэнта краіны Алі Абдалы Салеха.

Раней сёньня паведамлялася, што сілы бясьпекі адкрылі агонь па ўдзельнікам антыўрадавай дэманстрацыі ў сталіцы. Найменей сямёра былі параненыя. Ад канца студзеня, калі ў Емэне пачаліся масавыя выступы, загінула больш за 350 чалавек.

Прэзыдэнт Салех тройчы адхіліў плян мірнага ўрэгуляваньня канфлікту, прапанаваны Радай супрацоўніцтва краін Пэрсыдзкай затокі.
XS
SM
MD
LG