Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя ў цэлым узгадніла з кіраўніцтвам ЭЗ дэталі новага пляна фінансавай дапамогі Афінам. Пра гэта паведамляюць эўрапейскія інфармацыйныя агенцтвы з спасылкай на вынікі перамоваў у Вене намесьнікаў міністраў фінансаў краін-чальцоў ЭЗ. Канчаткова новы плян маюць ухваліць на міністэрскай сустрэчы 20 чэрвеня.

Грэцыя, якая перажывае востры крызыс, мае патрэбу ў дадатковых крэдытах. Іх сума якіх пакуль не называецца, аднак урад краіны гатовы яшчэ больш скараціць сацыяльныя выдаткі.

Перамовы з ЭЗ праходзяць на тле новых антыўрадавых пратэстаў у Грэцыі.
XS
SM
MD
LG