Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хакеры ізноў атакавалі Sony


Хакеры ізноў атакавалі кампутарная сетку кампаніі Sony. Зламысьнікам удалося атрымаць доступ да асабістай інфармацыі больш як 1 мільёна карыстальнікаў, перадае Reuters.

Чарговы напад было ажыцьцёўлены хакерскай групай LulzSec, якая раней правяла атакі на тэлеканал PBS і інтэрнэт-сайт Fox.com. Узломшчыкі апублікавалі імёны, даты нараджэньня, паштовыя і электронныя адрасы, нумары тэлефонаў і паролі некалькіх тысяч удзельнікаў конкурсаў, якія праводзіць Sony. Паводле хакераў, карыстальнікам Sony ня варта верыць кампаніі, якая "дазваляе атрымліваць інфармацыю такімі простымі нападамі".

Апошнім часам хакеры некалькі разоў атакавалі Sony. Найбуйнейшы напад адбыўся сёлета 27 красавіка, калі былі выкрадзеныя пэрсанальныя дадзеныя 77 мільёнаў карыстальнікаў, уключна са зьвесткамі аб кодах да крэдытных картак кліентаў, што прывяло да буйнога скандалу.
XS
SM
MD
LG