Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незнаёмыя дапамаглі сям’і палітвязьня Аляксандра Малчанава


Як распавяла маці палітвязьня Галіна Андрэеўна, некалькі незнаёмых хлопцаў дапамаглі ёй.

«Хлопцы спыталіся, ці трэба дапамагчы чымсьці, - распавядае Галіна Андрэеўна. - А я так хварэла пасьля Сашынай пасадкі, зусім сіл няма: двор не прыбраны, агарод ўвесь травой зарос. Адну толькі градку і засеяла. Кажу, калі хочаце дапамагчы - прыбярыце двор, у агародзе, можа, што зробіце».

Хлопцы прывялі ў парадак двор, ускапалі агарод, скасілі траву. “Я нават ня ведаю, хто гэтыя хлопцы, - дзівіцца Галіна Малчанава. - Дома ў нас яны раней не бывалі ... Можа, Сашыны знаёмыя, а можа, і не. Абяцалі зноў прыйсьці дапамагчы», паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

2 сакавіка 2011 году Судзьдзя Тацяна Чаркас з Фрунзенскага суду Менску прысудзіла Аляксандру Малчанаву за Плошчу 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандар Малчанаў нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 году ў Барысаве. Вучыўся ў Барысаўскай школе № 22. У першай палове 2000-х гадоў быў "зуброўцам". Вучыўся ў вечаровай школе і на курсах маляроў. Потым паступіў у Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут у Менску.

Аляксандар Малчанаў цяпер адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі. Часам абнаўляюцца запісы ў ягоным жывым журнале.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG