Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпадкі заражэньня E.coli зарэгістраваныя ў ЗША


Бактэрыя E.coli

Бактэрыя E.coli

У Злучаных Штатах зарэгістраваныя найменей тры выпадкі заражэньня бактэрыяй E.coli. Усе хворыя нядаўна вярнуліся ў ЗША зь Нямеччыны.

У Эўропе інфэкцыя напаткала ўжо 1,5 тысячы чалавек. Зарэгістраваныя 18 сьмяротных вынікаў, зь іх 17 - у Нямеччыне і 1 - у Швэцыі. Паводле Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, захворваньне выкліканае невядомым раней высокатаксычным відам бактэрыі. Пакуль не атрымалася знайсьці крыніцу інфэкцыі, але падазрэньне падае на сырую гародніну.

Гішпанія мае намер спагнаць зь Нямеччыны кампэнсацыю за эканамічныя страты, панесеныя ў сувязі з заявай нямецкіх уладаў аб тым, што крыніцай бактэрыі зьяўляюцца вырашчаныя ў Гішпаніі агуркі.
XS
SM
MD
LG