Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША абвінавачваюць Іран у сьмерці актывісткі


Злучаныя Штаты ўсклалі на ўлады Ірана адказнасьць за сьмерць апазыцыйнай актывісткі Халех Сахабі, якая памерла ў сераду падчас пахаваньня яе бацькі. У заяве Дзярждэпартамэнту ўтрымліваецца заклік да незалежнага расьсьледаваньня абставін сьмерці Сахабі, якая ахарактарызаваная як "забойства ".

Іранскія ўлады адхіляюць абвінавачваньні і сьцьвярджаюць, што 54-гадовая жанчына памерла ад сардэчнага прыступу.

Халех Сахабі была арыштаваная пасьля масавых пратэстаў апазыцыі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў летам 2009 года. Яна была вызваленая з турмы для ўдзелу ў пахаваньні бацькі.
XS
SM
MD
LG