Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя настойвае на працягу палітычнага ціску і больш жорсткія санкцыі ў дачыненьні да уладаў Беларусі для таго, каб прымусіць іх выконваць правы чалавека, заявіў міністар замежных спраў Баўгары Мікалай Младэнаў.

"Думаю, што ў дачыненьні да Беларусі усё-ткі варта ужываць іншы інструмэнт: ціск, катэгарычнае ціск, санкцыі і падтрымка апазыцыі", — заявіў ён на сустрэчы з расейскімі журналістамі ў пятніцу ў Маскве.

Гэтак міністар адказаў на пытаньне, ці лічыць Баўгарыя мэтазгодным прымяненьне ў дачыненьні да беларускіх уладаў тактыкі "захаваньне правоў чалавека ў абмен на эўрапейскія крэдыты для Беларусі".

Младэнаў нагадаў, што 23 траўня Эўразьвяз прыняў рашэньне аб увядзеньні санкцый у дачыненьні да групы беларускіх судзьдзяў, якія прымалі ўдзел у судовых працэсах над прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

"Падчас наступнага пасяджэньня нам трэба будзе вярнуцца да тэмы санкцый у дачыненьні да Беларусі", — лічыць міністар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG