Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Младзіч мае стаць перад трыбуналам


Ратка Младзіч
Ратка Младзіч
Былы генэрал арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч, абвінавачаны Міжнародным трыбуналам у ваенных злачынствах і генацыдзе, сёньня стане перад судом.

Цяпер Младзіч знаходзіцца ў турэмнай бальніцы ў Гаазе. Пасьля арышту экс-генэрала ў Сэрбіі тыдзень назад паведамлялася, што ў яго практычна не функцыянуе адна рука – як вынік перанесенага раней інсульту. Пры гэтым адвакат Младзіча Аляксандар Алексіч заявіў, што яго падабаронны здатны адказваць за свае дзеяньні.

Сярод галоўных абвінавачаньняў супраць экс-генэрала – удзел у масавых забойствах басьнійскіх мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе.
XS
SM
MD
LG