Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО працягвае ўдары па Трыпалі


Напярэдадні ўвечары і сёньня ўначы сілы НАТО працягвалі абстрэл Трыпалі. Паведамляецца, што ўначы чатыры моцныя выбухі прагрымелі ў раёне, дзе месьціцца рэзыдэнцыя лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі.

У чацьвер сытуацыя ў Лібіі абмяркоўвалася ў часе сустрэчы ў Рыме прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі. Мядзьведзеў, у прыватнасьці, паведаміў, што 6 чэрвеня ў кантраляваны паўстанцамі горад Бэнгазі прыбудзе расейскі прадстаўнік.
XS
SM
MD
LG