Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хакеры заявілі пра атаку на Sony


Група кампутарных хакераў паінфармавала, што зламала онлайн-сэрвісы, якія належаць японскай карпарацыі Sony, і завалодала зьвесткамі больш як мільёна карыстальнікаў парталу Sonypictures.com.

Паводле заявы хакерскай групы пад назваю Lulz Security, атака была праведзеная з мэтаю зьвярнуць увагу на “вартую жалю” бясьпеку онлайн-сэрвісаў карпарацыі Sony. Прадстаўнікі карпарацыі ў сваю чаргу заявілі, што вывучаюць сытуацыю.

У красавіку хакеры ўжо праводзілі атаку на PlayStation Network – прадстаўляны кампаніяй Sony сэрвіс загрузкі мультымэдыйных прадуктаў. У выніку той атакі, якая лічыцца найбольшай у гісторыі інтэрнэту, хакерам удалося выкрасьці зьвесткі з больш як 77 мільёнаў сэрвісных рахункаў.
XS
SM
MD
LG