Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынгавае агенцтва Moody's другі раз за апошнія 2 месяцы заявіла аб магчымасьці зьнізіць крэдытны рэйтынг Злучаных Штатаў, калі ўлады ня зробяць захадаў для зьніжэньня бюджэтнага дэфіцыту.

У паведамленьні агенцтва гаворыцца, што крэдытны рэйтынг можа быць перагледжаны, калі Кангрэс павялічыць гранічны ліміт для дзяржаўнага доўгу ЗША, які складае 14,3 трыльёна даляраў.

Агенцтва таксама паведаміла аб магчымасьці панізіць рэйтынгі трох найбольшых амэрыканскіх банкаў – з прычыны адсутнасьці выразных гарантыяў таго, што дзяржава прыйдзе ім на дапамогу ў выпадку пагрозы банкруцтва.
XS
SM
MD
LG