Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР расьсьледуе атаку на Gmail


Паведамленьне аб узламаньні кітайскімі хакерамі электронных паштовых скрыняў службы Gmail расьсьледуе ФБР, заявіла дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан.

Раней сёньня прадстаўнік міністэрства замежных спраў Кітаю Хон Лей назваў абвінавачаньні на адрас сваёй краіны "непрымальнымі".

Напярэдадні Google абвясьціў, што ў часе кібэратакі, арганізаванай зь Кітаю, пацярпелі электронныя паштовыя скрыні высокапастаўленых амэрыканскіх урадоўцаў, вайскоўцаў і журналістаў.
XS
SM
MD
LG