Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія выказала Расеі пратэст


Эўракамісія выказала Расеі пратэст у сувязі зь яе рашэньнем аб поўнай забароне імпарту сьвежай гародніны з усіх краін Эўразьвязу – пасьля ўспышкі захворваньня вострай кішэчнай інфэкцыяй.

Член Эўракамісіі Джон Далі, які каардынуе пытаньні аховы здароўя, заклікаў Расею неадкладна адмяніць забарону. Паведамляецца, што адпаведны ліст накіраваны расейскім уладам.

Ад інфэкцыі, выкліканай штамам кішэчнай бактэрыі E.coli, памерлі 18 чалавек, заразіліся больш за паўтары тысячы, галоўным чынам – у Нямеччыне.

Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Грэгары Хартл заявіў у чацьвер, што гэты штам раней быў невядомы, як узбуджальнік падобнай інфэкцыі.

Навукоўцы спрабуюць устанавіць крыніцу заражэньня.
XS
SM
MD
LG