Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адзначылі ролю Чэхіі ў беларускім пытаньні


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан сустрэлася ў чацьвер у Вашынгтоне зь міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам. У рамках двухбаковых перамоваў Клінтан адзначыла ролю Чэхіі ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі.

"Пасьля рэпрэсіяў супраць дэмакратычных актывістаў і лідэраў апазыцыі ў Беларусі летась у сьнежні Чэхія каардынавала супрацоўніцтва 14 краін, сярод якіх і Злучаныя Штаты з АБСЭ, у рамках місіі для расьсьледаваньня фактаў па гэтай справе. Выніковая справаздача была абнародаваная на мінулым тыдні і азначае важны крок у нашых высілках у справе абароны дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе і за яе межамі", – заявіла кіраўніца Дзярждэпу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG