Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адзначылі ролю Чэхіі ў беларускім пытаньні


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан сустрэлася сёньня ў Вашынгтоне зь міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбергам. У рамках двухбаковых перамоў Клінтан адзначыла ролю Чэхіі ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі.

"Пасьля рэпрэсіяў супраць дэмакратычных актывістаў і лідэраў апазыцыі ў Беларусі ў мінулым сьнежні, Чэхія каардынавала супрацоўніцтва 14 краін, сярод якіх - і Злучаныя Штаты - з АБСЭ - ў рамках місіі для расьсьледаваньня фактаў па гэтай справе. Выніковая справаздача была абнародаваная на мінулым тыдні і азначае важны крок у нашых высілках у справе абароны дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе і за яе межамі", - заявіла кіраўніца Дзярждэпу.
XS
SM
MD
LG