Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Сонейка і сьпёка, тэмпэратура +23-+25 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, дом ураду, пасяджэньне палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пачатак а 10 гадзіне

Менск, стадыён Дынама, матч адборачнага раунду чэмпіянату Эўропы - 2012 па футболе. Каманда Беларусі гуляе супраць каманды Францыі. Пачатак у 21.45.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Гаага, абвінавачаны ў ваенных злачынствах былы кіраўнік вайсковых злучэньняў басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч упершыню паўстане перад міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі

Адэса, сустрэча міністраў замежных справаў Украіны, Малдовы, Расеі і непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1571: войска крымскага хана Дэўлет-Гірэя спаліла Маскву.

1946: Жыхары Італіі прагаласавалі на рэфэрэндуме за рэспубліканскі лад дзяржавы

1970: сынтэзаваны першы штучны ген.

1980: з прычыны збою кампутара, які паведаміў пра савецкі ядзерны напад, у ЗША абвешчаная ядзерная трывога. На працягу дзесяці хвілін сьвет знаходзіўся на мяжы ядзернай вайны.

2006: парлямэнт Чарнагорыі абвясьціў незалежнасьць краіны.


Нарадзіліся:

1936: Алесь Дзятлаў, беларускі пісьменьнік, журналіст

Памёрлі:

1899: Ёган Штраўс II, аўстрыйскі кампазытар

1924: Франц Кафка, пісьменьнік

МІНУС 365:


С.Калінкіна: на такіх падставах санкцыі ўжывацца ня могуць

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Хто спазнаў усю паўнату жыцьця, той ня ведае страху сьмерці. Страх перад сьмерцю – гэта толькі вынік жыцьця, якое ня спраўдзілася.

Франц Кафка
XS
SM
MD
LG