Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай адпрэчвае адказнасьць за кібэратаку на Gmail


Кітай заявіў сёньня пратэст у сувязі з паведамленьнем кампаніі Google аб тым, што маштабная кібэратака, якую зазнаў сэрвэр электроннай пошты Gmail, была арганізаваная кітайскімі хакерамі.

Прадстаўнік міністэрства замежных спраў Кітаю Хон Лей назваў абвінавачаньні на адрас сваёй краіны "непрымальнымі".

Напярэдадні Google абвясьціў, што ў часе кібэратакі, арганізаванай зь Кітаю, пацярпелі электронныя паштовыя скрыні высокапастаўленых амэрыканскіх урадоўцаў, вайскоўцаў і журналістаў. Супраць каго менавіта была накіраваная атака кампанія не паведамляе.
XS
SM
MD
LG