Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніжаны крэдытныя рэйтынгі найбуйнешых беларускіх банкаў


Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's змясціла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі 4 найбуйнейшых беларускіх банкаў - Беларусбанку, Белзьнешэканомбанку, БПБ-Банку і Белаграпрамбанку - у сьпіс CreditWatch ("рэйтынгі на пераглядзе") з нэгатыўным прагнозам, сказана ў прэс-рэлізе агенцтва.

"Мы лічым, што макраэканамічная сытуацыя, якая склалася ў Беларусі, і магчымы далейшы спад у беларускай эканоміцы могуць прывесьці да ўзмацненьня ціску на банкаўскую сыстэму, калі яны ня будуць кампэнсаваныя з боку ўраду неабходнымі захадамі ў адказ. На нашу думку, у каротка-і сярэднетэрміновай пэрспэктыве рызыкі ліквіднасьці і крэдытныя рызыкі будуць пераважаць у профілі рызык беларускіх банкаў, нэгатыўны ўплыў на які робяць рэзкія дыспрапорцыі ў макраэканоміцы ", - падкрэсьліваюць экспэрты агенцтва.

На долю Беларусбанкау, Белзьнешэканомбанку, БПБ-Банку і Белаграпрамбанку прыпадае каля 75% актываў і розьнічных дэпазытаў банкаўскай сыстэмы Беларусі.
XS
SM
MD
LG