Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міжземным моры зьніклі дзьвесьце мігрантаў з Афрыкі


У Міжземным моры зьніклі бяз зьвестак больш як 200 мігрантаў з Паўночнай Афрыкі. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Тунісу.

У сераду ўвечары на шляху ў Італію патануў карабель, на борце якога знаходзіліся пераважна ўцекачы з Лібіі.

Туніскім памежнікам удалося ўратаваць больш як 550 чалавек, але каля 200 чалавек, мяркуючы па ўсім, патанулі.

Катастрофа адбылася каля выспаў Керкена, якія належаць Тунісу.
XS
SM
MD
LG