Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія назвала «неадэкватным» рашэньне Расеі аб забароне імпарту гародніны


Эўракамісія назвала «неадэкватным» рашэньне Расеі аб забароне імпарту сьвежай гародніны з усіх краінаў Эўразьвязу з прычыны распаўсюджваньня ў Нямеччыне вострай кішэчнай інфэкцыі. Чакаецца, што кіраўнік камісіі ЭЗ у справе аховы здароўя Джон Далі ў бліжэйшы час заявіць пратэст Маскве.

Сёньня кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка паставіў пад сумнеў пытаньне пра эфэктыўнась працы санітарных ворганаў Эўразьвязу. Ён абвінаваціў ЭЗ, які неаднаразова прапаноўваў увесьці на тэрыторыі Расеі эўрапэйсмкія санітарныя нормы, у ханжастве.

Паводле прадстаўніка Эўракамісіі Фрэдэрыка Вінсэнта, аб'ём экспарту сьвежай гародніны з краінаў ЭЗ дасягае 4 мільярды эўра на год.
XS
SM
MD
LG