Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавыя перамовы яшчэ не завершаныя


Перамовы па кантракце аб пастаўках газу ў Беларусь, які пачне дзейнічаць з 2012 году, пакуль "далёка не завершаныя". Таму пакуль рана казаць пра дакладныя кошты на газ для Беларусі.

Пра гэта паведаміў "Свабодзе" афіцыйны прадстаўнік расейскага "Газпрому" Сяргей Купрыянаў.

Тым часам у інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра тое, што сярэдняя цана на газ для Беларусі ў бліжэйшыя тры гады можа скласьці 250 даляраў за тысячу кубамэтраў. Гэта прадугледжана праектам трохгадовага кантракту на 2012—2014 гады, гаворыцца ў матэрыялах, падрыхтаваных да сходу акцыянэраў "Газпрома", які адбудзецца 30 чэрвеня.

"Па 2012 годзе, калі ў нас ужо будзе новы кантракт, пакуль мы, натуральна, ніякіх такога кшталту лічбаў называць у прынцыпе ня можам. Бо мы яшчэ ня ведаем, на якіх умовах мы дамовімся. Што тычыцца 2011 году, то, вядома, цана не перавысіць 250 даляраў", — сказаў Купрыянаў.

Таксама ён паведаміў, што "Газпром" працягвае размову пра куплю астатніх акцый "Белтрансгазу". Але, паводле спадара Купрыянава, "цана будзе ўзаемавыгадная". Ён адмовіўся назваць канкрэтныя лічбы зьдзелкі. Ён таксама не назваў дату, калі тая адбудзецца:

"Мы яшчэ ў працэсе перамоваў, і яна можа рухацца".

Але спадар Купрыянаў дапускае, што гэта можа быць пасьля 4 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG