Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менск прапануе Варшаве сустрэчу па "карце паляка"


Ігар Карпенка

Ігар Карпенка

Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка зьвярнуўся да свайго польскага калегі Анджэя Галіцкага зь лістом. У ім ён тлумачыць пазыцыю беларускіх дэпутатаў наконт сытуацыі вакол "карты паляка".

Ігар Карпенка распавёў сёньня Радыё "Свабода": "Я патлумачыў спадару Галіцкаму ў сувязі з чым мы разглядалі пытаньне пра запыт ў Канстытуцыйны суд. А таксама выклаў, якія ў нас ёсьць сумневы на гэты конт.

Мы дакладна прапанавалі сустрэцца на міжпарлямэнцкім роўні і абмеркаваць гэтыя праблемныя пытаньні. Магчыма яны здымуцца падчас такога дыялёгу. Але адказу на ліст няма. І таму выказваньні польскага боку пра іх заклапочанасьць наконт сытуацыі з "картай паляка" у Беларусі, мне падаюцца цынічнымі па вялікаму рахунку.

Мы прапанавалі – давайце сустрэнемся, давайце абмяркуем. Калі вас не задавальняе дыялёг з намі, давайце разам зьвернемся ў Вэнэцыянскую камісію. І абмяркуем гэта на цывілізаваным узроўні. Але з таго боку пакуль маўчаньне. Таму мяч – на іхным баку".

7 красавіка Канстытуцыйны суд Беларусі вырашыў, што польскі закон «Аб карце паляка» не адпавядае нормам міжнароднага права. Ініцыявала гэтае пытаньне 23 лютага Палата прадстаўнікоў, якая прапанавала суду разгледзець польскі закон на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG